23 красавiка 2024, aўторак, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шпаркi Дамавiк» і «Сола» павышаюць тарыфы на 20%

16
«Шпаркi Дамавiк» і «Сола» павышаюць тарыфы на 20%

Кампанія «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» паведаміла аб павышэнні кошту тарыфных планаў.

З 1 студзеня 2013 года абаненты правайдэраў «Шпаркi Дамавiк» і «Сола» будуць плаціць на 20% больш у сувязі з адменай для фізічных асоб льгот па падатку на дабаўленую вартасць на паслугі сувязі, піша onliner.by.

Адмена льгот прапісана ў законе ад 26.10.2012 № 431-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь». «У сувязі з дадзенымі зменамі паведамляем, што вымушаныя з 1 студзеня 2013 года ў дадатак да бягучых коштаў тарыфаў спаганяць на карысць дзяржавы суму ПДВ у памеры 20% ад кошту паслуг, у выніку чаго кошт тарыфных планаў адпаведна павялічыцца на 20%», - удакладнілі ў кампаніі «Альтэрнатыўная лічбавая сетка».

Раней аб павышэнні з 1 студзеня тарыфаў на 20% паведаміў аператар velcom, удакладніўшы, што падаражанне закране ўсе паслугі электрасувязі, якія аказваюцца усімі аператарамі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках