28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чорным моры затануў расейскі сухагруз

8
У Чорным моры затануў расейскі сухагруз

Пра караблекрушэнне паведаміла турэцкае ўпраўленне бяспекі на моры.

Расейскае судна «Волга-Балт 199», якое перавозіла вугаль, патанула ў аўторак каля берагоў Стамбула. На борце сухагруза было 11 украінцаў і адзін расеец. Усе яны лічацца прапаўшымі без вестак. Ратавальнікі вядуць іх пошукі ў Чорным моры ў раёне Шыле, паведамляе тэлеканал НТВ.

Яшчэ адно судна церпіць бедства ў тым жа раёне. Як перадаюць мясцовыя СМІ, яно гэтак жа можа належаць Расеі. На яго борце, па наяўных звестках, знаходзяцца 14 чалавек. З-за паломкі рулявога кіравання, судна зносіць на мель. Выратавальнай аперацыі перашкаджаюць моцны шторм, які разгуляўся на моры. Буксір не можа падысці да 116-метровага судна, каб забраць з яго людзей.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках