28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літве прапануюць забыцца пра палітвязняў у абмен на малы прымежны рух?

7
Літве прапануюць забыцца пра палітвязняў у абмен на малы прымежны рух?

Беларускія ўлады прапаноўваюць новаму кіраўніцтву МЗС Літвы пагандлявацца.

Амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын заявіў, што Менск хоча сустрэцца за кансультацыямі з новым кіраўніцтвам міністэрства замежных спраў Літвы па пытанні спрошчанага перасячэння мяжы, для ўступлення ў сілу якога патрабуецца нота беларускага боку, паведамляе ru.Delfi.

«У нас узніклі пэўныя пытанні. Я буду мець магчымасць вам адказаць, калі мы і новы ўрад, новы склад МЗС, сядзем і ўдакладнім некаторыя дэталі якія патрабуюцца, па факце перадачы матэрыялаў, звязаных з уступленнем у сілу дамовы аб руху прымежнага насельніцтва. Так што патрабуецца пэўны час», - заявіў Дражын у аўторак на прэс-канферэнцыі.

У чэрвені дыпламат заявіў літоўскім СМІ, што беларускі бок спадзяецца, што працэс рэалізацыі пагаднення атрымаецца завяршыць за два-тры месяцы. Яшчэ раней ён казаў, што Менск сумняваецца ў дачыненні спрошчанага рэжыму перасячэння мяжы з Літвой на фоне санкцый, якія ўжываюцца Еўразвязам у дачыненні да адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

У канцы лютага Літва афіцыйнай нотай інфармавала Беларусь аб тым, што гатовая да ўвядзення спрошчанага рэжыму перасячэння мяжы. Але для таго каб гэты рэжым уступіў у сілу патрабуюцца адпаведныя крокі з боку ўладаў Беларусі.

Сейм Літвы летам ратыфікаваў пагадненне Літвы і Беларусі, якое прадугледжвае ўвядзенне палегчанага рэжыму руху праз мяжу для жыхароў прымежных раёнаў. Згодна з гэтым дакументам, у раёнах, якія знаходзяцца на адлегласці да 50 км ад мяжы, жыхары змогуць перамяшчацца на падставе спецыяльных дазволаў і знаходзіцца на тэрыторыі сумежнай дзяржавы ў суме 90 дзён на працягу паўгода. Гэтыя дазволы не будуць прадастаўляць права на працу.

У дамоўныя тэрыторыі з літоўскага боку трапляюць Вільнюс, Ігналіна, Варэна, Друскінінкай, з беларускага боку - Гродна, Ліда, Ашмяны.

На беларускім баку спрошчаным рэжымам перасячэння мяжы тэарэтычна зможа скарыстацца каля 600 тысяч жыхароў, на літоўскім - каля 800 тысяч.

Пагадненне паміж Літвой і Беларуссю было падпісана ў кастрычніку 2010 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках