banner1 banner1 banner1

4.12.2012

Лукашэнкаўская «зондэркаманда» разбурыла вёску важная навіна фатаздымкі 352

17:44, — Палітыка

Лукашэнкаўская «зондэркаманда» разбурыла вёску

Віцебск рыхтуецца да прыезду дыктатара.

На вачах у жыхароў вёскі Паўлавічы руйнуюць іх дамы, гаспадарчыя пабудовы і сады.

Людзі звязваюць гэта з чаканым прыездам Лукашэнкі ў Віцебск. Хто распарадзіўся гэта зрабіць, мясцовыя жыхары не ведаюць: ніякіх афіцыйных папер ім не паказалі. Проста прыйшлі людзі, прадставіліся прадстаўнікамі Першамайскага райвыканкама і загадалі за два дні вывезці маёмасць і выехаць самім, перадае «Радыё Свабода».

Жыхарка вёскі Паўлавічы распавяла, што да іх у дом каля 7-мі вечара ў мінулую суботу прыйшлі невядомыя ў суправаджэнні міліцыянтаў. Незнаёмцы прадставіліся прадстаўнікамі Першамайскага райвыканкама і заявілі, што жыхары ўсіх дзевяці дамоў павінны тэрмінова выязджаць, так як іх жыллё ідзе пад знос. Літаральна праз два дні.

І ўжо два дні ў Паўлавічах дзеецца нешта жудаснае, распавядае жанчына:

«Спальваюць дрэвы! Некаторыя людзі нават не паспелі свае рэчы вывезці. Проста пад'язджае экскаватар і бурыць дамы! Сказалі нам у суботу ў 7 гадзін вечара, што мы тут усё павінны вызваліць. І цяпер без разбору пад'язджае экскаватар, зносіць дах... Адной жанчыне заламалі рукі супрацоўнікі Першамайскага РАУС, разбілі ёй мабільны тэлефон. Гэта жах, што робіцца!»

Здымаць тое, што адбываецца вакол, мясцовым жыхарам забараняюць. Яны звярталіся на дзяржаўнае тэлебачанне, пакідалі свае каардынаты для сувязі, тлумачылі сітуацыю. Але ніякай рэакцыі не дачакаліся. Тады звярнуліся да незалежных журналістаў. Бо дамы руйнуюць, сады і агароды знішчаюць, і ніхто не збіраецца кампенсаваць гэтыя страты.

«Ніякай кампенсацыі нам не даюць, і маёмасць ацэнена не была! Я кажу: цяпер усё разбураць, і мы ў судзе нічога даказаць не зможам! Мы прасілі, каб выклікалі супрацоўнікаў упраўлення капітальнага будаўніцтва - каб яны апісалі гаражы, iншыя пабудовы, сады... Нам сказалі: «Вам трэба, вы і выклікайце!» А цяпер ужо кажуць, што і тэхнічныя пашпарты, і завяшчанні - усё несапраўднае!» - кажа мясцовая жыхарка.

Ад тых, хто назваўся прадстаўнікамі Першамайскай раённай адміністрацыі, мясцовыя жыхары пачулі толькі адно тлумачэнне: вашу вёску павінны былі знесці яшчэ ў 1992 годзе. Тады сапраўды знеслі частку дамоў, так як планавалі пабудаваць новую ЦЭЦ. Зямлю аддалі ў арэнду энергетыкам, але тыя за 20 гадоў так і не пачалі будоўлю.

Між тым жыхары Паўлавічаў пастаянна турбаваліся, што ж будзе з іх дамамі? У гэтым годзе ім паведамілі, што ЦЭЦ тут будаваць ужо не будуць, і што ўсіх вяскоўцаў у перспектыве чакае знос. Але не раней, чым вясной.

Калі пачалі разбірацца з умовамі зносу, то даведаліся, што за знесеныя раней дамы ў якасці кампенсацыі давалі кватэры. Іх атрымалі ўсе. У тым ліку і жыхары апошніх 9 дамоў, якія зносяцца цяпер. Толькі за разбураныя гаспадарчыя пабудовы і сады ніхто ніякіх грошай не даваў і не збіраецца.

Абразіла вяскоўцаў і тое, што высяляцца іх прымусілі тэрмінова, прычым зімой, выстаўляючы людзей літаральна на мароз. І толькі таму, што па дарозе ўздоўж іх вёскі будзе ехаць Аляксандр Лукашэнка, якога на днях чакаюць у Віцебску і да якога яны звярталіся як раз у гэтым годзе.

«Яны рыхтуюцца да прыезду Лукашэнкі! Мы ў траўні напісалі скаргу ў адміністрацыю, што тут 20 гадоў нічога не будуюць. А прасілі, каб нам афіцыйна дазволілі аформіць зямельныя ўчасткі, калі ўжо дамы засталіся. Адказу нам ніякага не даслалі, затое разгарнулі вось такія «баявыя дзеянні», - працягвае жыхарка Паўлавічаў.

У вёсцы засталіся амаль адны старыя. Цяпер яны чакаюць, калі іх забяруць да сябе дзеці і ўнукі. Так як іх дамы, прызнаныя за два дні «безгаспадарнымі», зносяць і спальваюць разам з садамі і ўсімі гаспадарчымі пабудовамі.

Фота: «Радыё Свабода»

Фота: БелаПАН

Фота: «Народныя навiны Вiцебска»

Напісаць каментар (352)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




bunner.jpg

Надвор'е ў Беларусі

   24.05   25.05 
Брэст Дождь+17
+11
Небольшая облачность+23
+11
Віцебск Дождь+23
+16
Возможен дождь+19
+15
Гомель Гроза+26
+14
Небольшая облачность+22
+13
Гродна Дождь+20
+12
Возможен дождь+21
+10
Мінск Дождь+23
+13
Возможен дождь+19
+7
Магілёў Небольшой дождь+24
+14
Возможен дождь+20
+11

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  23.05.13  24.05.13
EUR11 230,0011 170,00
USD8 690,008 680,00
RUB278,50276,00

Меркаванне


У вас был хоккей

У вас был хоккей

Дмитрий Дрозд

Палачи будут стрелять

Палачи будут стрелять

Валентин Стефанович

Александр Васильевич и «Евровидение»

Александр Васильевич и «Евровидение»

Анджей Почобут

Госпереворот с помощью российских войск

Госпереворот с помощью российских войск

Виталий Рымашевский

Психологический портрет диктатора

Психологический портрет диктатора

Мовсун Гаджиев


Учора на сайце:

наведвальнікаў 120249
праглядаў 808475
наведванняў 211694

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: