28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальная справа супраць Ленінскага РУУС

66
Крымінальная справа супраць Ленінскага РУУС

Праверка фактаў катаванняў у Ленінскім РУУС Менска скончылася ўзбуджэннем крымінальнай справы.

Такая пастанова было вынесеная 1 снежня 2012 года Менскім гарадскім упраўленнем Следчага камітэта па факце перавышэння супрацоўнікамі УУС адміністрацыі Ленінскага раёна горада Менска праў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ім па службе, паведамляе сайт platformarb.com.

Злачынства кваліфікуецца па частцы 3 артыкула 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў. ... Частка 3: Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай або другой гэтага артыкула, учыненыя асобай, якая займае адказнае становішча, або якія пацягнулі цяжкія наступствы, а таксама наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы праў і паўнамоцтваў, дадзеных ёй па службе, спалучанае з гвалтам, пакутай ці абразай пацярпелага або ўжываннем зброі або спецыяльных сродкаў, - караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю).

Нагадаем, вартаўніка аўтастаянкі 6 гадзін катавалі ў Ленінскім РУУС Менска. Супрацоўніца РУУС у цывільным апранула на Васіля Сарочыка кайданкі (у становішчы рукі за спіной) і пачала збіваць пажылога мужчыну, патрабуючы прызнацца ў крадзяжы надмагільных пліт, якія захоўваліся на аўтастаянцы.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках