19 красавiка 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канец свету: менчукам прапануюць выратавацца ў бункерах

63

Незадоўга да вызначанага на 21 снежня канца свету ў беларускім інтэрнэце з'явіўся сайт, які рэкламуе падземны горад «Каўчэг», размешчаны ў 20 кіламетрах ад Менска.

У ім беларусам прапануюцца некалькі відаў ізаляваных апартаментаў, у якіх, абяцаюць распрацоўшчыкі, можна будзе папросту перажыць глабальную катастрофу, піша TUT.by.

Сайт працуе па адрасе lasthope.by і, што цікава, не мае ніякіх кантактных дадзеных уладальнікаў «Каўчэга». Дызайн рэсурсу выкананы ў постапакаліптычным стылі, прычым у контурах разбуранага горада лёгка пазнаюцца вядомыя месцы беларускай сталіцы.

Што тычыцца саміх бункераў ў 42-павярховым (па запэўненнях распрацоўнікаў) падземным горадзе, то іх прапаноўваюць тры віды, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго колькасцю пакояў і коштам за квадратны метр. Акрамя таго, маецца бункер класа люкс, які даражэй усіх астатніх. На сайце выкладзеныя нават падрабязныя планы ўсіх відаў прапанаванага жылля.

Паводле сцвярджэнняў невядомых ўладальнікаў сайта, усярэдзіне падземнага горада «Каўчэг» ёсць уся неабходная для жыцця інфраструктура: крамы, ФАК з басейнам, SPA-цэнтр, салон прыгажосці, хімчыстка, кампактны лядовы палац, аптэка, паліклініка, кафэ, кінатэатр, дзіцячы садок і іншыя аб'екты сацыяльна-бытавога прызначэння. Тэрыторыя, дзе ён пабудаваны, з'яўляецца экалагічна чыстай і надзейна абгароджана.

Журналісты паспрабавалі звязацца з распрацоўшчыкамі сайта - менскай дызайн-студыяй Pixelhead, аднак там адказалі, што ў цяперашні час кіраўніцтва на месцы няма, але паабяцалі даць больш падрабязную інфармацыю аб праекце пазней.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках