29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве разагналі пікет у падтрымку беларускіх фатографаў

11

Маскоўская паліцыя раніцай затрымала пецярых удзельнікаў пікетаў каля амбасады Беларусі.

Пікет быў арганізаваны фатографам Вікторыяй Іўлевай у знак пратэсту супраць спалення рэспубліканскай мытняй 41 альбома-зборніка выставы «Прэс-фота Беларусі», піша «Новая газета».

Прэфектура ЦАО Масквы адмовілася ўзгадняць правядзенне пікету. З раніцы каля амбасады дзяжурыў узмоцнены нарад паліцыі.

Варта было ўдзельнікам пікету ўстаць з плакатамі насупраць амбасады, як паліцыянты запатрабавалі спыніць акцыю. Іўлева не здалася і доўга спрачалася з маёрам, пераконваючы яго ў неправамоцнасці забароны. Па словах фатографа, у МЗС Расеі з ААН прыйшла скарга аб недапушчальнасці выкарыстання міжнародных дакументаў для апраўдання забаронаў масавых акцый.

Нягледзячы на паўгадзінную дыскусію, усе ўдзельнікі пікету былі дастаўленыя ў АУС «Басманнае», зараз на Марасейцы працягваюцца адзінкавыя пікеты. Сярод затрыманых, акрамя Іўлевай, Ксенія Жыхарава, Марыя Іонава-Грыбіна і рэдактар часопіса «Русский репортёр» Арцём Чарноў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках