28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гадавіну ваеннага становішча прэзідэнт Польшчы падтрымае беларусаў

4
У гадавіну ваеннага становішча прэзідэнт Польшчы падтрымае беларусаў

Браніслаў Камароўскі заклікаў 13 снежня адправіць лісты сем'ям беларускіх палітвязняў.

З такім заклікам ён звярнуўся да суайчыннікаў, якія былі рэпрэсаваныя камуністычным рэжымам Войцэха Ярузельскага, піша «Gazeta Wyborcza» (пераклад - charter97.org).

«Такім чынам мы засведчым сваю падтрымку тым, хто жыве ў непасрэднай блізкасці ад Польшчы і пакутуе з-за адсутнасці свабоды. Спадзяюся, што палякі, якія былі інтэрнаваныя падчас ваеннага становішча, адправяць лісты падтрымкі тым людзям, якія пакутуюць з-за таго, што вядуць барацьбу за свабоду ў Беларусі», - сказаў Браніслаў Камароўскі.

13 снежня прэзідэнт Польшчы наведае турму Белаленка, у якую ён трапіў на другі дзень пасля ўвядзення ваеннага становішча ў 1981 годзе.

«Кожны ідзе туды, куды яго цягнуць уласныя ўспаміны, дзе ён адчуваў сапраўдную барацьбу за свабоду, якая тады вялася з меншым або большым удзелам многіх людзей», - сказаў Браніслаў Камароўскі.

Нагадаем, ваеннае становішча ў Польшчы было ўведзена 13 снежня 1981 года. Адпаведнае распараджэнне аддаў тагачасны прэзідэнт Польшчы Войцэх Ярузельскі.

Ранкам 13 снежня 1981 года супрацоўнікі тайнай паліцыі і польскай міліцыі прыступілі да арыштаў актывістаў дэмакратычнага руху. На вуліцы гарадоў краіны былі выведзеныя танкі і бронетэхніка, выйшлі ўзброеныя вайсковыя патрулі; улады адключылі тэлефонныя камунікацыі.

У ходзе аперацыі загінулі амаль 100 чалавек, дзесяткі тысяч былі арыштаваныя без прад'яўлення абвінавачванняў, каля 10 тысяч кінутыя ў камеры папярэдняга зняволення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках