20 красавiка 2024, Субота, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску сутыкнуліся аўтобус і тралейбус: ёсць пацярпелыя

16

Некалькі пасажыраў пацярпелі ў выніку ДТЗ з удзелам грамадскага транспарту на праспекце Пушкіна.

Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ Фрунзенскага раёна, сёння днём кіроўца аўтобуса №49 высаджваў пасажыраў на прыпынку, тралейбус № 38 па нейкай прычыне не паспеў спыніцца, і адбылася аварыя. Пасажыраў, якія атрымалі траўмы, даставілі ў шпіталь, піша onliner.by.

ДТЗ здарылася на прыпынку «Універсам «Фрунзенскі». У аўтобусе разбітая задняя левая частка, а ў тралейбусе - лабавое шкло і левая фара. Да сутыкнення яны рухаліся па пр. Пушкіна (у напрамку вул. Прытыцкага).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках