29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін праігнараваў Лукашэнку

181
Пуцін праігнараваў Лукашэнку

(абноўлена) Прэзідэнт Расеі не правёў дзвюхстароннюю сустрэчу з беларускім дыктатарам падчас саміту СНД.

Уладзімір Пуцін сустрэўся з кіраўнікамі Казахстану і Украіны і надаў асаблівую ўвагу стасункам з Узбекістанам.

Нягледзячы на пераход старшынства ў СНД да Беларусі з 1 студзеня 2013 года, аб прысутнасці на саміце Аляксандра Лукашэнкі СМІ, якія асвятляюць мерапрыемства, практычна не згадваюць, піша АФН.

На пасяджэнні ў вузкім складзе Пуцін паабяцаў адстойваць інтарэсы краін СНД на маючых адбыцца самітах G8 і G20. Акрамя таго, ён надаў асаблівую ўвагу інтэграцыйным жаданням Узбекістана.

«Мы ўсяляк вітаем сфармуляванае кіраўніцтвам Узбекістана жаданне далучыцца да зоны свабоднага гандлю ў СНД, усяляк будзем гэтаму садзейнічаць. Я хачу звярнуцца да ўсіх калегаў з просьбай заняць такую ж пазіцыю і падтрымаць Узбекістан», - сказаў Пуцін.

Ён таксама выказаў надзею, што ў хуткім часе да гэтай зоны далучацца Кыргызстан і Таджыкістан.

«Там усяго два бакі засталося - гэта Кыргызстан і Таджыкістан, але мы з калегамі ў кантакце. Там, наколькі я разумею, чыста тэхнічныя пытанні. Праца ідзе нармальна», - адзначыў прэзідэнт Расеі.

А пасля пасяджэння Пуцін пайшоў размаўляць з прэзідэнтам Украіны, паклікаўшы пазней, для ўдзелу ў перамовах прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.

«Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін правёў перамовы са сваім украінскім калегам Віктарам Януковічам і мае намер працягнуць зносіны сам-насам у кулуарах па завяршэнні пашыранага пасяджэння савета кіраўнікоў дзяржаў СНД», - паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, быў грунтоўны дыялог з Януковічам, затым да перамоў далучыўся прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Пра Лукашэнку СМІ ўспомнілі толькі толькі таму, што на пасяджэнні ў пашыраным складзе ён паведаміў, што Януковіч запрасіў кіраўнікоў дзяржаў СНД наведаць будаўніцтва аб'екта «Укрыцце» на Чарнобыльскай АЭС. Гаворка пра Чарнобыль ішла на двухбаковай сустрэчы Лукашэнкі і Януковіча.

Напісаць каментар 181

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках