18 красавiка 2024, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябра Андрэя Гайдукова выклікаюць у КДБ

6
Сябра Андрэя Гайдукова выклікаюць у КДБ

Лідэра незарэгістраванага наваполацкага «Саюза маладых інтэлектуалаў» выклікаюць у КДБ Віцебска для дачы сведкавых паказанняў па справе Андрэя Гайдукова.

- 5 снежня мне патэлефанаваў следчы Барысевіч, які вядзе справу Андрэя, і сказаў, што мне трэба прыехаць у абласное КДБ для дачы сведкавых паказанняў, - паведаміў «Салідарнасці» Яўген Канстанцінаў. - Не магу выказаць здагадку, якога роду сведчанняў ад мяне там чакаюць, бо я не быў разам з Андрэем ў Віцебску, дзе яго затрымалі, і нават не ведаў, што ён туды паехаў.

Зараз грамадскі актывіст будзе раіцца з праваабаронцамі аб мэтазгоднасці свайго візіту для дачы паказанняў.

Нагадаем, у канцы мінулага тыдня Андрэй Гайдукоў быў пераведзены ў СІЗА № 2 Віцебска. На днях ад арыштаванага актывіста, абвінавачанага ў шпіянажы, прыйшоў першы ліст.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках