20 красавiка 2024, Субота, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Францкевіч выйшаў са штрафнога ізалятара  

5
Палітвязень Францкевіч выйшаў са штрафнога ізалятара  

У ізалятар яго кінулі за «невыкананне патрабаванняў адміністрацыі» - ужо другі раз.

У панядзелак Аляксандра Францкевіча ў калоніі «Воўчыя норы» ў Івацэвічах наведаў адвакат. Як распавяла сайту charter97.org маці палітвязня, Тацяна Францкевіч, адвакат даведаўся, што пасля выхаду з ізалятара Аляксандр Францкевіч адчувае сябе нармальна:

«З 20 па 30 лістапада ён сядзеў у штрафным ізалятары, яго кінулі туды на дзесяць сутак за тое, што ён нібыта не выканаў патрабаванне адміністрацыі калоніі. Якое менавіта - адвакату не сказалі. Цяпер у яго настрой бадзёры, у прынцыпе ён перанёс штрафны ізалятар нармальна».

Са слоў Таццяны Францкевіч, у калоніі ёй абяцалі званок ад сына, а абяцанне не стрымалі:

«Абяцалі званок. Я ездзіла ў калонію разам з адвакатам, але да сына мяне не пусцілі. Я размаўляла з оперупаўнаважаным, ён сказаў, каб не хвалявалася, што сын затэлефануе. Я вярнулася, прайшло ўжо два дні, а званка ўсё няма. Думаю, яму проста не даюць тэлефанаваць».

Нагадаем, у траўні мінулага года Аляксандр Францкевіч быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі. Ён адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі ўзмоцненага рэжыму «Воўчыя норы». Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках