25 красавiка 2024, Чацвер, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алеся Макаева шукае міліцыя

10
Алеся Макаева шукае міліцыя

Увечары 4 снежня дадому да намесніка старшыні руху салідарнасці «Разам» Алеся Макаева прыходзіў супрацоўнік міліцыі, які вельмі хацеў пагутарыць з актывістам.

Мяркуючы па ўсім, тэма неправедзенай размовы - святкаванне Слуцкага збройнага чыну, піша "Белорусский партизан".

1 снежня актывісты Партыі БНФ, Руху «За свабоду», БХД праехаліся мясцінамі, звязанымі са Слуцкім паўстаннем. Выправу зладзіў рух салідарнасці «Разам».

Партыя БНФ падавала заяўку на мітынг у Слуцку 1 снежня, але не атрымала дазволу.

Паездка пачалася з візіту міліцыянтаў з Капыльскага раёна да памятнага крыжа. Яны запісалі нумар аўтобуса, пашпартныя звесткі арганізатара Алеся Макаева, аднак іншых перашкод урачыстасці не чынілі.

Удзельнікі акцыі праехалі маршрутам Грозаў-Семежава-Вызна па мясцінах, звязаных з паўстаннем.

Намеснік старшыні руху салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў удзельнічаў у акцыі з 13-гадовым Янам і 11-гадовым Данікам (сынамі).

Жонка актывіста Хрысціна адзначыла, што ўвечары 4 снежня дадому да іх прыходзіў супрацоўнік міліцыі (мабыць, Маскоўскага РАУС Менска), які хацеў пагутарыць з мужам. Але Алесь Макаеў знаходзіцца на лячэнні з дзецьмі за межамі краіны.

Міліцыянт заявіў, што мае намер дамагчыся сустрэчы з Алесем Макаевым.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках