19 красавiка 2024, Пятніца, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя тэхналогіі ад дарожнікаў: асфальт - у снег

39

У Менску доўжацца эксперыменты ва ўкладванні асфальту.

Зірнуўшы ў акно палюбавацца на першы снежаньскі снег, чытач партала TUT.BY убачыў каля дома рабочых, якія ўпэўнена клалі на белае покрыва асфальт.

Паводле яго слоў, абуральная дзея адбывалася каля дома № 64 на вуліцы П. Глебкі.

У ЖЭС № 53, які абслугоўвае гэты дом, растлумачылі, што ўкладванне асфальту выконвала нанятая арганізацыя.

«Асфальт можна класці пры тэмпературы да -10 градусаў, - тлумачаць у ЖЭС. - Натуральна, рабочыя павінны былі папярэдне ачысціць дзялянку ад снегу. Але ж яны клалі ходнікі. На іх нагрузка меншая, чым на дарогу, дзе ездзяць аўтамабілі».

Гэта не першы выпадак, калі менчукі звяртаюць увагу на нядобрасумленную працу дарожных службаў. Раней сайт charter97.org ужо пісаў пра ўкладванне асфальту ў гразь і на траву.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках