19 красавiка 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NBC: Дзесяткі бомбаў з газам зарын чакаюць толькі загаду Асада

69
NBC: Дзесяткі бомбаў з газам зарын чакаюць толькі загаду Асада

Дзесяткі сірыйскіх авіябомбаў ужо зараджаныя смяротным газам зарынам для выкарыстання яго пры бамбаваннях населеных пунктаў.

Пра гэта паведамляе амерыканская тэлекампанія NBC.

Зараз ваенныя чакаюць толькі адпаведнага загаду Башара Асада.

Амерыканскія ўлады яшчэ толькі ў аўторак казалі на ўмовах ананімнасці, што не маюць доказаў таго, што працэс зарадкі бомбаў пачаўся, аднак ужо ў сераду стала ясна, што самыя горшыя асцярогі пацвердзіліся.

Спецслужбы ЗША лічаць, што ў дадатак да зарыну, сірыйскі дыктатар мае доступ да нервова-паралітычнага газу табун, а таксама да традыцыйнай хімічнай зброі - гарчычнага газу і цыяністага вадароду.

Сірыя з'яўляецца адной з усяго толькі сямі краін, якія не ратыфікавалі ў 1992 годзе Канвенцыю па хімічнай зброі - пагадненне аб кантролі над узбраеннямі.

Садам Хусейн выкарыстаў зарын у 1988 годзе, калі ў выніку яго прымянення загінулі тысячы курдаў.

Раней амерыканскія ўлады называлі магчымае ўжыванне Башарам Асадам хімічнай зброі «чырвонай рысай», за якую яму не варта пераходзіць.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках