28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Пушкін атрымаў 12 сутак

18
Алесь Пушкін атрымаў 12 сутак

Суд над мастаком прайшоў у закрытым рэжыме.

Працэс над ім вяла суддзя Ленінскага раёна Менска Марына Запаснікава.

За што пакараны Алесь Пушкін, дакладна невядома. Сакратар суддзі адмовілася паведамляць прычыну арышту, у канцылярыі адміністрацыйных спраў суда сказалі, што ён асуджаны па артыкуле 23.34 КаАП, перадае «Радыё Свабода».

У турме на вуліцы Акрэсціна ў Менску пацвердзілі, што Алесь Пушкін адбывае 12-сутачны адміністрацыйны арышт з учорашняга дня.

5 снежня каля 13.00 ён паспеў паведаміць па тэлефоне, што затрыманы і знаходзіцца ў РУУС Ленінскага раёна Менска. На гэтым сувязь з ім абарвалася.

У міліцыі Ленінскага раёна на працягу ўсяго дня паведамлялі, што такога затрыманага ў іх не было. Тое ж самае паведамлялі ў судзе Ленінскага раёна і ў турме.

Напярэдадні Алесь Пушкін правёў мастацкі перфоманс - з партрэтам удзельніка антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд.

Мастак абскардзіў рашэнне суда Смаргонскага раёна, згодна з якім адбываў 10-сутачны адміністрацыйны арышт за тое, што ў верасні гэтага года прайшоў з партрэтам Лапіцкага па вуліцах Смаргоні.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках