24 красавiка 2024, Серада, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Польшчы адчыняецца па новым адрасе

18
Амбасада Польшчы адчыняецца па новым адрасе

6 снежня адбудзецца адкрыццё новага офіса амбасады Польшчы ў Беларусі. Ён размяшчаецца ў цэнтры Менска, па вуліцы З. Бядулі, 11.

У свой час на гэтым месцы быў вялікі даўгабуд. Нарэшце будоўлю завяршылі. І польскія дыпламаты зараз арандуюць тут памяшканні, перадае «Радыё Свабода».

Яшчэ з савецкіх часоў дыпламатычнае прадстаўніцтва Польшчы ў Менску ўвесь час знаходзілася ва ўтульным асабняку па вуліцы Румянцава. Аднак з-за заканчэння тэрміну арэнды амбасаду прымусілі адсюль з'ехаць.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі кажуць, што пытанне вызвалення арандаванага памяшкання мае гаспадарчы характар і польскім дыпламатам была прадастаўленая загадзя інфармацыя аб тым, што дамова арэнды не будзе працягнутая. А незалежныя палітолагі лічаць, што высяленне амбасады Польшчы - гэта яшчэ адзін крок, накіраваны на абвастрэнне адносін Беларусі з аб'яднанай Еўропай.

У службе дыпламатычнага сэрвісу, якая займаецца пытаннямі забеспячэння дыпламатаў, паведамілі, што пакуль далейшы лёс асабняка па вуліцы Румянцава невядомы. Яго перавялі на рахунак гарвыканкама. І менавіта сталічныя ўлады вырашаць, што будзе з гэтым будынкам далей.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках