20 красавiка 2024, Субота, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: Пуцін вырашыў выхаваць Лукашэнку

66
Лябедзька: Пуцін вырашыў выхаваць Лукашэнку

Прэзідэнт Расеі праігнараваў беларускага дыктатара на саміце СНД з-за яго доўгага языка і звычкі падманваць, лічыць палітык.

«У апошні час Лукашэнка прэтэндаваў на місію асабістага ўрача Пуціна і ставіў яму дыягназ. Я думаю, што некаторая бесцырымоннасць, якая тычыцца такіх дастаткова інтымных пытанняў, як здароўе, не прывяла ў захапленне Пуціна. Цяпер у Расеі тэма, якая найбольш абмяркоўваецца, - гэта будзе ці Пуцін з-за свайго фізічнага стану кіраваць Расеяй. Калі гэта дыскутуецца расейцамі, апазіцыяй гэтай краіны - гэта адно. Але калі тут дае нейкія каментары Лукашэнка, то гэта зусім іншае», - распавёў сайту charter97.org старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька.

Па словах палітыка, Пуцін вырашыў паставіць Лукашэнку ў кут, у тым ліку і з-за яго схільнасці падманваць:

«А другое - Расея, вядома, краіна «выдатная», у іх і міністр можа проста так прыхапіць з сабой мільярд даляраў (маецца на ўвазе скандал з экс-міністрам сельскай гаспадаркі Расеі Аленай Скрыннік, якую абвінавачваюць у крадзяжы мільярда даляраў - заўв.). Але гэта ўсё ж такі «свае» такія «сукіны сыны». А Лукашэнка ўвесь час выкарыстоўвае магчымасці, каб падманваць нават на ўстойлівых дамоўленасцях. Так гэта было з прыватызацыяй, так гэта і працягваецца. І я думаю, што Пуцін вырашыў дэманстратыўна паставіць Лукашэнку ў кут, каб гэта заўважылі іншыя. Гэта такія выхаваўчыя працэдуры расейскага кіраўніка».

Нагадаем, падчас саміту кіраўнікоў СНД прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін правёў перамовы з кіраўніком Украіны Віктарам Януковічам і кіраўніком Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Таксама ён пахваліў кіраўніцтва Узбекістана, а вось беларускага дыктатара Пуцін праігнараваў.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках