28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гайдукоў: Маю справу могуць сфальсіфікаваць да абсурду

21
Гайдукоў: Маю справу могуць сфальсіфікаваць да абсурду

Маці арыштаванага актывіста, нарэшце, атрымала ад яго ліст.

Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя». Ліст, які атрымала Вольга Гайдукова, напісаны яе сынам ўжо пасля таго, як яго перавезлі ў Віцебск. Старыя яго лісты, адпраўленыя з СІЗА КДБ у Менску, да яе так і не дайшлі.

«Ліст быў напісаны ў 10-дзённы прамежак часу, калі яго перавезлі ў Віцебск і ён ні з кім не меў зносін. Таму, магчыма, і такі невясёлы настрой. Я зачытаю проста вытрымку з ліста: «У мяне ёсць падставы думаць, што справа можа быць фальсіфікаваная да абсурду. Адваката на момант 29 лістапад я бачыў толькі на допытах, прашу вас знайсці мне адваката і кантраляваць справу. Жыве Беларусь», - распавяла яна.

Па словах Вольгі Гайдуковай, апошняя сустрэча яе сына з адвакатам адбылася на днях, 3 снежня. Настрой яго змяніўся да лепшага. «Нармальна выглядае і добра трымаецца», - кажа яна. Хоць у пачатку размовы Андрэй Гайдукоў і выказаў занепакоенасць, што на волі пра яго забыліся.

Вольга Гайдукова мае намер выканаць просьбу сына і заключыць дамову з новым адвакатам.

Самой маці ў сустрэчы з сынам было адмоўлена. Хоць не выключана, што спатканне ўсё ж дазволяць у канцы следства.

Нагадаем, Андрэй Гайдукоў быў затрыманы 8 лістапада ў Віцебску. Як заявіў КДБ, гэта адбылося ў момант закладкі схованкі са звесткамі палітычнага і эканамічнага характару, якія цікавяць замежныя спецслужбы. Абвінавачваецца Гайдукоў у «здрадзе дзяржаве» ў форме правядзення агентурнай дзейнасці. Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» заявіла, што актывіст быў затрыманы за распаўсюджванне газеты «Хартыя'97».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках