26 красавiка 2024, Пятніца, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аэрасвіт» аднавіў палёты ў Менск

3
«Аэрасвіт» аднавіў палёты ў Менск

Украінская авіякампанія «Аэрасвіт» выплаціла большую частку запазычанасці перад расейскімі аэрапортамі.

Акрамя таго, 6 снежня «Аэрасвіт» аднавіў палёты ў Менск. Гэтую ж інфармацыю пацвердзіў TUT.BY менскі прадстаўнік «Аэрасвіта» Алег Жаўток.

Як паведамілі напярэдадні ў «Шарамецьева», аэрапорт мае намер спыніць абслугоўванне рэйсаў «Аэрасвіта» ў сувязі з тым, што ад перавозчыка не ўдаецца дамагчыся пагашэння запазычанасці. СМІ паведамлялі, што авіякампаніі таксама забаранілі лётаць у Беларусь з-за пазык за аэранавігацыйнае абслугоўванне.

У прэс-службе «Шарамецьева» «Ленте.Ру» паведамілі 6 снежня, што інфармацыя аб спыненні абслугоўвання перавозчыка з 10 снежня па-ранейшаму актуальная.

У прэс-рэлізе «Аэрасвіта» паведамляецца, што графікі плацяжоў аэрапортам былі парушаныя ў сувязі з «затрымкай паступлення сродкаў на рахункі кампаніі ў сезон нізкага попыту». Перавозчык мае намер павысіць эфектыўнасць дзейнасці, каб кампенсаваць скарачэнне прыбытковасці ў зімовы перыяд. «Аэрасвіт» таксама паведаміў, што ўжо прыступіў да рэалізацыі праграмы па скарачэнні расходаў; рыхтуецца план маштабнай рэструктурызацыі.

«Аэрасвіт» называе сябе найбуйнейшай авіякампаніяй Украіны. Перавозчык лётае ў аэрапорты 34 краін, у тым ліку ў расейскія «Унукава» і «Шарамецьева». Як раней паведамлялі ўкраінскія СМІ, па выніках 2011 года страта авіякампаніі вырасла больш чым у тры разы да 1,45 мільярда грыўняў (каля 180 мільёнаў даляраў).

За справаздачны перыяд «Аэрасвіт» нарасціў актывы больш чым у 10 разоў і павялічыў штат амаль на трэць. Аб'ём перавозак вырас на 63 адсотка да 2,8 мільёнаў чалавек. У кампаніі страты звязалі з выдаткамі на развіццё маршрутнай сеткі, а таксама з ростам сабекошту перавозак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках