16 красавiка 2024, aўторак, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

11 снежня - пачатак суда над Віталём Каўшом

8
11 снежня - пачатак суда над Віталём Каўшом

Брэсцкага грамадскага актывіста Віталя Каўша вінавацяць у «садзейнічанні незаконнай міграцыі».

Разгляд прызначаны ў Брэсцкім раённым судзе на 11 снежня (пачатак у 14:20), паведаміла жонка арыштаванага Жанна Коўш, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, 28-гадовы Віталь Коўш абвінавачваецца ў тым, што нібыта ў траўні 2012 года падвёз да мяжы групу індусаў з васьмі чалавек, і тыя па канаце перайшлі на польскі бок, дзе іх чакаў саўдзельнік Каўша.

Пастанова аб арышце Віталя Каўша была выдадзеная ў ліпені. 1 верасня яго затрымалі ў вёсцы пад Брэстам на вачах у жонкі і сына. Па словах жонкі, ён «нікуды не хаваўся і цэлае лета спраўна хадзіў на працу».

Пасля затрымання Каўша два дні не маглі знайсці родныя. Потым ён знайшоўся ў следчым ізалятары № 7, дзе яго ўтрымліваюць да суда.

Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, Віталь Коўш - грамадскі актывіст, ён быў назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, удзельнічаў у шэрагу палітычных кампаній у Брэсце.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках