29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд будзе правяраць грузы на беларускай мяжы

10
Рассельгаснагляд будзе правяраць грузы на беларускай мяжы

Расея і Беларусь разглядаюць магчымасць сумеснай праверкі грузаў расліннага паходжання на мяжы Мытнага саюза.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Рассельгаснагляду, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«Нашы беларускія калегі прапанавалі, каб расейскі бок таксама працаваў з імі разам на мяжы», - паведаміў прадстаўнік Рассельгаснагляду.

У дадзены момант Рассельгаснагляд і Мінсельгасхарч Беларусі вядуць перамовы ў Менску аб удасканаленні сістэмы праверкі грузаў расліннага паходжання на мяжы Мытнага саюза. Перамовы накіраваныя на зніжэнне рызык заносу каранцінных аб'ектаў на тэрыторыю краін-удзельніц саюза.

Раней Рассельгаснагляд паведамляў, што расейскі бок сур'ёзна занепакоены тым, што значная частка грузаў, якія паступаюць на тэрыторыю Мытнай прасторы, не праходзіць адпаведнай праверкі. Паводле прыведзеных дадзеных, з 15 па 25 лістапада пры правядзенні Рассельгаснаглядам унутранага маніторынгу выяўлена 86 транспартных сродкаў з непарушаным пломбамі краін-пастаўшчыкоў, што кажа аб тым, што груз, які знаходзіўся ў іх, не правяраўся пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі. «Пры гэтым у пяці транспартных сродках знойдзена заражэнне зрэзаных кветак хрызантэм і руж кветкавым трыпсам і тытунёвай белакрылкай», - гаворыцца ў матэрыялах ведамства.

У паведамленні Рассельгаснагляду таксама прыводзяцца каментары па аб'ёму меркаванага ўрону, які можа нанесці расейскай эканоміцы трапленне на яе тэрыторыю заражаных грузаў: «Лічба аб шкодзе ад магчымага пранікненне наубольш небяспечных каранцінных аб'ектаў на тэрыторыю Расеі ў 480 млрд рублёў , якая з'явілася ў сродках масавай інфармацыі, носіць ацэнкавы характар і заснаваная на адпаведных разліках экспертаў РАСХН і не адлюстроўвае рэальных страт, якія існуюць у цяперашні час у сувязі з паслабленнем фітасанітарнага кантролю на мяжы Мытнага саюза».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках