29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень ікс

20
Дзень ікс

Сёння ў Менску будзе разгледжана пытанне аб прадастаўленні Беларусі траншу крэдыту АКФ ЕўрАзЭС.

Пытанне аб выдзяленні Беларусі чацвёртага траншу ў памеры 440 млн. даляраў фінансавага крэдыту, вылучанага на стабілізацыю плацёжнага балансу, будзе разгледжанае 7 снежня ў Менску на пасяджэнні савета Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) і савета Антыкрызіснага фонду (АКФ) ЕўрАзЭС.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прадстаўніцтве ЕАБР у Менску.

Паводле інфармацыі прадстаўніцтва, на пасяджэнні савета ЕАБР сярод іншых будзе таксама разглядацца пытанне аб прадастаўленні ААТ «Беларускі металургічны завод» - кіруючай кампаніі холдынгу «Беларуская металургічная кампанія» інвестыцыйнага крэдыту.

У пасяджэнні прымуць удзел кіраўніцтва ЕАБР, а таксама міністры фінансаў Расеі і Беларусі.

У канцы лістапада міністр фінансаў Расеі Антон Сілуан адзначыў, што, паводле ацэнак Мінфіна РФ, не ўсе паказчыкі па праграме, якая з'яўляецца умовай выдачы расейскага крэдыту, Беларуссю выконваюцца. «Мы павінны ўдакладніць яшчэ ход выканання гэтых параметраў і па выніках прыняць рашэнне, яно будзе прынята ў пачатку снежня», - сказаў расейскі міністр.

Раней старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова адзначала складанасці ў перамовах з АКФ ЕўрАзЭС. «Вядома, гэта няпростыя перамовы, на жаль. Хацелася б, каб яны нас зразумелі, і мы спадзяемся, што яны нас зразумеюць. Ну, а не зразумеюць - будзем спраўляцца самі», - заявіла кіраўнік Нацбанка 18 кастрычніка.

Прычына складанасцей, патлумачыла Ермакова, у тым, што патрабаванні з боку фонду змяняюцца ў бок узмацнення жорсткасці. «Мы спадзяемся, што атрымаем ад Антыкрызіснага фонду тую суму, якая была прапісаная па першапачатковай праграме. Але праграма становіцца больш жорсткай, патрабаванні, якія мы павінны выканаць, узмацняюцца», - сказала яна.

Пагадненне паміж Беларуссю і Еўразійскім банкам развіцця (ЕАБР), які кіруе сродкамі АКФ ЕўрАзЭС, па выдзяленні крэдыту на 3 млрд. даляраў шасцю траншамі падпісана 9 чэрвеня 2011 года. Першы транш на 800 млн. даляраў быў пералічаны ў Беларусь 21 чэрвеня 2011 года, яшчэ 440 млн. даляраў - у снежні 2011-га.

У 2012 годзе Беларусь павінна атрымаць два траншы па 440 млн. даляраў кожны. Трэці транш быў атрыманы ў чэрвені і залічаны ў золатавалютныя рэзервы краіны. У чэрвені намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Сторчак выказаў меркаванне, што Беларусь мае ўсе шанцы да канца года атрымаць чацвёрты транш.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках