28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены гісторык спрабуе аднавіцца праз суд

9
Звольнены гісторык спрабуе аднавіцца праз суд

Андрэя Чарнякевіча звольнілі ў верасні з Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы нібыта «за парушэнне працоўнай дысцыпліны».

Сам Чарнякевіч перакананы, што яго пакаралі за ўдзел у напісанні і выданні кнігі «Гродназнаўства», перадае «Еўрарадыё».

Справа разглядаецца ў судзе Ленінскага раёна Гродна, пачатак пасяджэння ў 14.30. Верагодна, сёння будзе абвешчана рашэнне.

Вось што распавёў Андрэй Чарнякевіч:

«Я да апошняга моманту хацеў бы спадзявацца, што ўсё ж такі суд прыме рашэнне на маю карысць і адновіць на працу. Але, напэўна, шанцаў рэальных на гэта вельмі мала... Усё становішча гэтай справы як раз абцяжарваецца тым, што мы змагаемся з прывідамі: ніхто фактычна ніколі не вылучаў ніякіх абвінавачванняў... Універсітэт, са свайго боку, працягвае настойваць на тым, што ўсё гэтае спагнанне не мае ніякага палітычнага сэнсу».

Чарнякевіч адзначае, што пытанне кнігі «Гродназнаўства» нават не ўздымалася, бо немагчыма было б што-небудзь даказаць.

Нагадаем, кніга «Гродназнаўства» была надрукаваная ў Польшчы. Яе аўтараў, гродзенскіх гісторыкаў, нібыта папракаюць у тым, што кніга заканчваецца на 1991 годзе і няма параграфа пра сучаснасць, а на апошняй вокладцы - бел-чырвона-белы сцяг. Кнігай зацікавіўся КДБ. Цікава, што прычынай аднаго са спазненняў Андрэя Чарнякевіча на працу як раз была доўгая размова з прадстаўніком КДБ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках