20 красавiка 2024, Субота, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трапіць у Літву праз Каменны Лог будзе немагчыма яшчэ суткі

7
Трапіць у Літву праз Каменны Лог будзе немагчыма яшчэ суткі

З-за арышту 30 літоўскіх мытнікаў на мяжы стала няма каму працаваць.

У пятніцу чарга на мяжы дасягала больш за 10 кіламетраў. Некаторыя кіроўцы не могуць выехаць з Беларусі ўжо трэція суткі. Яны вымушаны ў мароз і мяцеліцу знаходзіцца ў машыне без гарачага харчавання, душа і біяпрыбіральняў, піша «Комсомольская правда».

- Ведаем мы аб гэтай праблеме, займаемся ёй, - кажа кіруючая справамі Ашмянскага райвыканкама Ала Юнашка.

Нагадаем, у сераду на літоўскім пункце пропуску Медзінінкай за хабар былі затрыманыя мытнікі чатырох змен - усяго 30 чалавек. У літоўскі памежны камітэт ужо даўно скардзіліся і арганізацыі перавозчыкаў і бізнесменаў, а таксама ананімна і самі вадзіцелі.

- Некаторых арыштавалі на працоўным месцы, кагосьці - адразу па іх прыбыцці на работу, некаторых - прама дома. Усяго па крымінальнай справе аб хабарніцтве і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі будуць праходзіць больш за 30 супрацоўнікаў пераходу Медзінінкай, - пракаментаваў сітуацыю дырэктар Мытнага камітэта Літвы Антанас Шыпавічус.

Як паведамляе літоўскі партал ru.delfi.lt, некаторыя мытнікі бралі з кіроўцаў велікагрузных машын 30 - 40 літаў (каля 100 тысяч беларускіх рублёў) за беспраблемнае перасячэнне мяжы. Калі ж мытнікі знаходзілі рэальныя парушэнні, плата была яшчэ вышэй. Пры гэтым следства падлічыла, што за змену «ўлоў» памежнікаў мог дасягаць 1000 літаў. За месяц яны дадаткова мелі прыкладна па 2000 літаў (прыкладна 600 еўра).

Следства мяркуе, што супрацоўнікі дзейнічалі разам, аднак абвінавачванні начальству пункта пропуску Медзінінкай пакуль не прад'яўленыя. На дадзены момант расследаванне працягваецца. Кіраўнік Мытнага дэпартамента Літвы ўжо назваў гэтую справу самым буйным карупцыйным скандалам у гісторыі літоўскай мытні. За хабарніцтва і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі мытнікам пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Ну, а пакуль суд ды справа, працаваць на літоўскім баку не было каму. У пятніцу на выездзе з Беларусі ў пункце пропуску Каменны Лог сабралася 600 фур.

- Сёння ўжо назіраецца станоўчая дынаміка. Чарга паволі рушылася, - распавёў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка. - Аднак таго ўзроўню пропуску, які быў да арышту мытнікаў, мы не дасягнулі. Таксама накладваюцца і ўмовы надвор'я. Трэба даць час літоўцам наладзіць працу. Хутчэй за ўсё, на гэта пойдуць яшчэ суткі, і за выходныя сітуацыя нармалізуецца. А пакуль мы рэкамендуем ехаць на іншыя пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках