25 красавiка 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папе Рымскаму ўручылі Евангеллі на беларускай мове

19
Папе Рымскаму ўручылі Евангеллі на беларускай мове

Тадэвуш Кандрусевіч уручыў пантыфіку кнігу з перакладам усіх чатырох Евангелляў на беларускую мову і «Літургію гадзін», таксама беларускамоўную.

Папа Рымскі Бенедыкт XVI пазітыўна адазваўся аб развіцці беларускай мовы ў багаслоўі і літургіцы, паведамляе БелТА.

«Пантыфік, прагледзеўшы новыя выданні, выказаў сваё задавальненне развіццём багаслоўскай і літургічнай беларускай мовы», - адзначылі ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі, а таксама дадалі, што Папа Рымскі атрымаў з рук мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ўжо пяць розных выданняў на беларускай мове.

Што тычыцца першага тома «Літургіі гадзін» (Liturgia Horarum), то на беларускай мове ён быў выдадзены зусім нядаўна. Тэкст гэтага тома ахоплівае перыяд Адвэнту (Каляднага паста) і Каляд. «Характэрна, што гэтая літургічная кніга, якая з'яўляецца кнігай малітвы Царквы, выдадзеная ў Год веры (абвешчаны Ватыканам)», - адзначылі ў РКЦ. «Літургія гадзін» - гэта кніга, у якой сабраныя ўказанні і тэксты для штодзённай малітвы ўсёй Царквы. На беларускую мову першы том быў пераведзены секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў каталіцкай царквы камісіі Божага. У Ватыкане мітрапаліт Менска-Магілёўскі прыняў удзел у пасяджэнні Папскай рады справядлівасці і свету, сябрам якой ён быў прызначаны ў кастрычніку гэтага года. Удзельнікі савета абмеркавалі праблемы дэмаграфіі і сям'і, беднасці, хрысціянскай ідэнтычнасці ў бізнэсе, карупцыі, глабалізацыі, гарантый рэлігійнай свабоды і г.д. У прыватнасці, савет распрацаваў дакумент па рэформе глабальнай фінансавай сістэмы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках