20 красавiка 2024, Субота, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўра-2020 пройдзе ў некалькіх краінах

4
Еўра-2020 пройдзе ў некалькіх краінах

Матчы чэмпіянату Еўропы па футболе 2020 года прымуць адразу некалькі краін, а не адна ці дзве, як адбывалася раней.

Адпаведнае рашэнне, прынятае ў чацвер на пасяджэнні выканаўчага камітэта УЕФА ў Лазане, падорыць цэламу шэрагу краін шанец згуляць сваю ролю ў арганізацыі футбольнага свята, які ў іншых абставінах яны, магчыма, ніколі б не атрымалі, паведамляе NEWSru.com.

Як адзначае прэс-служба саюза, ідэя аб правядзенні ў 2020 годзе «Еўра для Еўропы» замест фармату з адной або дзвюма краінамі-арганізатарамі была ўпершыню агучаная прэзідэнтам УЕФА Мішэлем Плаціні ў чэрвені 2012 года. У далейшым УЕФА на працягу некалькіх месяцаў абмяркоўваў гэтую прапанову з нацыянальнымі асацыяцыямі і атрымаў выключна пазітыўныя водгукі, што ў выніку прывяло да станоўчага рашэння.

З выбарам гарадоў УЕФА плануе вызначыцца на працягу некалькіх бліжэйшых месяцаў. Нагадаем, што сярод прэтэндэнтаў фігуруе Масква.

«На працягу бліжэйшых пары месяцаў УЕФА вызначыцца з працэдурай падачы заявак, пасля чаго прадставіць яе выканаўчаму камітэту для ратыфікацыі - хутчэй за ўсё, да сакавіцкага пасяджэння, - заявіў генеральны сакратар УЕФА Джані Інфанціна. - Больш дэталёва разважаць пакуль заўчасна. Ясна адно: гэта будуць не адна-дзве краіны, а некалькі гарадоў па ўсёй Еўропе. Іх колькасць таксама будзе вызначаная пазней».

Пры гэтым у УЕФА ўдакладнілі, што ў выпадку, калі кантынентальнае першынство, напрыклад, будуць прымаць 10-15 краін, то іх зборныя не атрымаюць аўтаматычнай пуцёўкі на турнір, а будуць праходзіць праз адборачнае сіта нароўні з усімі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках