23 красавiка 2024, aўторак, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МКП: Лукашэнка дамагаецца эканамічных санкцый

17
МКП: Лукашэнка дамагаецца эканамічных санкцый

Дырэктар Дэпартамента па правах чалавека Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Стывен Бенедыкт пракаментаваў дэкрэт аб «прыгонным праве».

Стывен Бенедыкт сказаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода»:

«Мы лічым, што гэта прамое і абсалютнае парушэнне самых фундаментальных прынцыпаў і праў рабочых. Існуе канвенцыя Міжнароднай арганізацыі працы, у якой ясна выкладзеныя гэтыя правы, і Лукашэнка цалкам адмаўляе ў гэтых правах і ігнаруе парады, якія ён неаднаразова атрымліваў ад міжнародных арганізацый».

Сярод асноўных пунктаў дэкрэта наступныя: датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па ініцыятыве работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка. У выпадку парушэння работнікамі сваіх працоўных абавязкаў і звальнення «за вінаватыя дзеянні» сума атрыманай імі за перыяд работы штомесячнай грашовай выплаты падлягае вяртанню.

Гаворачы аб магчымай рэакцыі Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў на дэкрэт Лукашэнкі, Стывен Бенедыкт заявіў:

«З цягам часу Лукашэнку і яго ўрад зноў папросяць абгрунтаваць, што яны робяць, і ў нейкі момант праз Міжнародную арганізацыю працы будуць зробленыя дадатковыя крокі, каб арганізаваць дадатковы ціск на іх, у тым ліку эканамічныя санкцыі. Падобна на тое, што ён менавіта гэтага дамагаецца».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках