28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» саступіла «Барысу» ў чэмпіянаце КХЛ

34
Менскае «Дынама» саступіла «Барысу» ў чэмпіянаце КХЛ

Хакеісты менскага «Дынама» 7 снежня ў чарговай сустрэчы чэмпіянату КХЛ на выездзе з буйным лікам саступілі «Барысу» з Астаны - 2:7 (1:2, 1:4, 0:1).

Шайбы закінулі:

у «Дынама» - Яне Ніскала (3.09, 5х4, пас - Джо Павелскі), Дзмітрый Мялешка (22/11);

у «Барыса» - Максім Спірыдонаў (1.38, 5х4, асістэнты - Брэндан Бачэнскі, Мікалай Антропаў), Віктар Хедман (13.51, пас - Андрэй Гаўрылін), Брэндан Бачэнскі (21.30, асістэнты - Максім Спірыдонаў, Мікалай Антропаў), Раман Саўчанка (29.31 , 5х4, пас - Канстанцін Рудэнка), Канстанцін Рудэнка (32.23, пас - Дзмітрый Упер), Таглат Жайлауаў (37.02, 5х4, асістэнты - Фёдар Палішчук, Вадзім Краснаслабодцаў), Найджэл Доус (47.33).

Цяпер «Дынама» ў чаканні хатняй серыі з шасці матчаў, піша БелаПАН.

9 снежня каманда сустрэнецца з рыжскім «Дынама», 19-га - з ніжнякамскім «Нафтахімікам», 22-га - з чарапавецкай «Северсталлю», 27-га - з данецкім «Данбас», 29-га - з маскоўскім «Спартаком», 3 студзеня - зноў з рыжскім «Дынама».

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках