28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя захапіла горад у Егіпце

64
Апазіцыя захапіла горад у Егіпце

Егіпецкая апазіцыя абвясціла незалежнасць горада Эль-Махалят-эль-Кубра.

Менавіта ён уважаецца за калыску рэвалюцыі, якая прывяла да падзення рэжыму Хосні Мубарака, піша «Корреспондент».

У 2009 годзе ў гэтым горадзе ў 100 км на поўнач ад Каіра з насельніцтвам 450 тыс. чалавек зарадзіўся апазіцыйны «Рух 6 красавіка», і прайшлі першыя буйныя антыўрадавыя выступы.

У гэтую пятніцу натоўп прыкладна ў 5 тысяч чалавек захапіў будынак гарадской адміністрацыі, вывесіўшы на ім транспарант аб'яднанай егіпецкай апазіцыі - Фронту нацыянальнага выратавання.

У заяве, апублікаванай на старонках сацыяльных сетак, рэвалюцыйныя камітэты абвясцілі суверэнітэт Эль-Махалят-эль-Кубры ад правінцыі Гарбія, да якой ён прыпісаны, а таксама ад усяго Егіпта, - на знак пратэсту супраць ініцыятыў прэзідэнта краіны Мухамеда Мурсі.

Сепаратысты абвясцілі аб пачатку фарміравання ўласнай прэзідэнцкай рады.

Уранку паведамлялася, што праціўнікі егіпецкага прэзідэнта Мухамеда Мурсі прарвалі агароджы вакол рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы ў Каіры і накіраваліся да брамы палаца.

Войска ачапіла рэзідэнцыю Мурсі ў Каіры 6 снежня, пасля таго, як у сутыкненні праціўнікаў і прыхільнікаў прэзідэнта загінулі двое чалавек і былі параненыя больш за 200.

Мінулай ноччу пратэстоўцы падпалілі цэнтральную штаб-кватэру ісламскага руху «Браты-мусульмане».

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках