25 красавiка 2024, Чацвер, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцэйскія «тэатралы» зноў паспрабавалі перашкодзіць спектаклю БСТ

67

На спектаклі Беларускага свабоднага тэатра ў Менску другі дзень запар прыходзіць міліцыя.

Як паведаміў charter97.org кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін, «як і ўчора прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Спынілі спектакль «Зона маўчання» і перапісалі пашпартныя звесткі ўсіх актораў і гледачоў».

Паводле сведчанняў відавочцаў, на спектаклі сабралася больш за 60 чалавек.

Нагадаем, учора супрацоўнікі міліцыі таксама ўварваліся ў памяшканне, якое арандуе Свабодны тэатр, на падставе таго, што іх выклікалі суседзі. Міліцыянты перапісалі пашпартныя звесткі мэнэджара тэатра Святланы Сугакі і запатрабавалі да сённяшняга дня падрыхтаваць пашпартныя звесткі ўсіх актораў.

Фота: Tvoj_ya

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках