18 красавiка 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ліхтарыкі свабоды» ў падтрымку палітвязняў

18
«Ліхтарыкі свабоды» ў падтрымку палітвязняў

На польска-беларускай мяжы ў Кузніцы адбылася незвычайная акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

З польскай тэрыторыі ў бок Беларусі былі запушчаныя сотні «ліхтарыкаў свабоды», паведамляе «Радыё Рацыя».

«Гэта такія кітайскія паветраныя шары, якія трэба падпальваць і яны ляцяць уверх. Арганізавала акцыю таварыства «Праект Польшча». Прыехалі людзі з шмат якіх гарадоў Польшчы. Прыехаў аўтобус з Познані. Былі людзі з Варшавы, Беластоку. Усе разам яны прыехалі ў Кузніцу. Тут нас сустракалі мясцовыя людзі. Прыходзілі дарослыя з дзецьмі. І разам мы запусцілі гэтыя ліхтарыкі ў бок Беларусі», - распавядае Яўген Скрабутан, адзін з арганізатараў акцыі.

Паводле яго слоў, усяго было запушчана ў паветра каля двухсот ліхтарыкаў. На думку актывіста, беларускія ўлады павінны ведаць, што ў Польшчы непакояцца праз парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

«Акцыя была прысвечаная гадавіне падпісання Дэкларацыі правоў чалавека. І такім чынам палякі хацелі выказаць сваю салідарнасць з беларусамі. Нагадаць ім яшчэ раз пра тое, што правы чалавека - гэта вельмі важная рэч і нельга дазваляць беларускім уладам гэтыя правы парушаць», - сказаў ён.

Таксама ў многіх гарадах Польшчы, у тым ліку ў Варшаве, Катавіцах і Познані, праходзяць акцыі напісання лістоў беларускім палітвязням. Кругласуткава кожны ахвотны можа напісаць такі ліст падтрымкі і аддаць яго ў спецыяльных пунктах для накіравання ў папраўчыя ўстановы, дзе ўтрымліваюцца палітвязні.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках