16 красавiка 2024, aўторак, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аэрапорце «Менск» здзейсніў аварыйную пасадку самалёт Air France

37
У аэрапорце «Менск» здзейсніў аварыйную пасадку самалёт Air France

У Нацыянальным аэрапорце 9 снежня ў сярэдзіне дня зрабіў аварыйную пасадку пасажырскі самалёт.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-цэнтры аэрапорта, піша TUT.BY.

Як паведаміла начальніца прэс-службы аэрапорта Юлія Фядотава, у 12.09 у Нацыянальным аэрапорце «Менск» здзейсніў вымушаную пасадку самалёт авіякампаніі Air France, які выконваў рэйс «Парыж - Масква-Шарамецьева». На борце Airbus A-319 знаходзілася 90 пасажыраў.

Прычынай стала разгерметызацыя салона самалёта. Экіпаж прыняў пастанову аб аварыйнай пасадцы. У цяперашні час самалёт знаходзіцца на стаянцы ў менскім аэрапорце, усе пасажыры на борце. Экіпаж звязваецца з кампаніяй, каб вырашыць пытанне аб ліквідацыі тэхнічнай праблемы.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках