20 красавiка 2024, Субота, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герман ван Рампэй: Адзіная Еўропа выйдзе з крызісу яшчэ мацнейшай

22
Герман ван Рампэй: Адзіная Еўропа выйдзе з крызісу яшчэ мацнейшай

Кіраўнікі ЕЗ прыбылі ў Осла на ўручэнне прэміі міру.

Аб'яднаная Еўропа выйдзе з крызісу яшчэ мацнейшай - з такім пасланнем звярнуліся да свету з Осла прэзідэнт Еўразвязу Герман ван Рампэй, кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Дуран Барозу і старшыня Еўрапарламенту Марцін Шульц, паведамляе Euronews.

Адказваючы крытыкам, што не згодныя з пастановай Нобелеўскага камітэта, Герман ван Рампэй заявіў:

«Адзіная Еўропа цяпер перажывае вельмі складаны перыяд. Але я ўпэўнены, што супольнымі намаганнямі існыя праблемы здолеем развязаць. Мы хочам, каб Еўропа зноў стала сімвалам надзеі для ўсяго свету».

Паводле афіцыйнай фармулёўкі, прэмія Еўразвязу ўручаецца за «пераўтварэнне кантынента ў стане вайны ў мірны кантынент».

Кіраўніцтва ЕЗ у адказ на крытыку заўважыла, што праца для стварэння новай Еўропы не спыняецца вось ужо 60 гадоў. Заслугі ЕЗ нельга змяншаць, ці гаворка ідзе пра ролю, якую праект эканамічнага звязу адыграў у стабілізацыі становішча ў Еўропе пасля дзвюх сусветных войнаў, або пра дэмакратызацыю шмат якіх дзяржаў кантынента.

Але не ўсе лідэры 27 краін ЕЗ прыедуць у Осла. Так, цырымонію маюць намер праігнараваць брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмэран і прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс.

«Еўразвяз, які знаходзіцца ва ўладзе вострага эканамічнага крызісу і сацыяльнай напружанасці, які дэманструе ўсё менш салідарнасці паміж краінамі-чальцамі, можна прызнаць спрэчнай кандыдатурай. Пасля ўручэння прэміі міру прэзідэнту ЗША Абаму ў 2009 годзе шмат хто мяркуе, што Нобелеўскі камітэт ступіў на хісткі грунт.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках