20 красавiка 2024, Субота, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмічную перакрылі з-за скрыні (Фота)

19

Удзень 5 сакавіка ў Менску была часткова перакрытая вуліца Акадэмічная.

На прыпынку грамадскага транспарту пільнымі мінакамі была заўважаная падазроная кардонная скрыня. Па выкліку да прыпынку прыбыла група размініравання, паведамляе БелаПАН.

Транспартны рух па вуліцы Акадэмічнай у раёне Інстытута гісторыі быў перакрыты, перыметр вакол прыпынку быў ачэплены супрацоўнікамі міліцыі.

Спецыяліст групы размініравання правёў агляд падазронай скрын і, адрэзаўшы з яе адзін кут. Як сталася, у скрыні знаходзілася старая радыётэхніка і запчасткі да яе. Выбухованебяспечных прадметаў выяўлена не было.

Па словах відавочцаў, гэтая скрыня прастаяла на прыпынку да таго, як хтосьці вырашыў выклікаць міліцыю, некалькі гадзін.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках