У віцебскай школе знайшлі бомбу
7- 11.04.2012, 11:50
Авіяцыйная бомба, знойдзеная каля школы ў Віцебску, стала прычынай эвакуацыі каля 300 чалавек.
Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратар УМНС Марына Фандо.
НЗ адбылося на будаўнічай пляцоўцы шматкватэрнага жылога дома на скрыжаванні пр. Чарняхоўскага і вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. У ходзе мантажу кабельнай трасы машыніст выявіў боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны. Аб знаходцы, якая апынулася авіябомбай вагой каля 40 кг, неадкладна паведамілі ратавальнікам.
З улікам высокай выбухованебяспечнасці боепрыпасу супрацоўнікі Першамайскага РАНС сумесна з асабістым складам МНС неадкладна правялі эвакуацыю 230 вучняў з размешчанага побач корпуса сярэдняй школы № 40 і 54 супрацоўнікаў ААТ«Жылбуд». На месцы выяўлення авіябомбы было выстаўленае ачапленне.
Праз некалькі гадзін група размініравання в/ч № 5524 вывезла снарад ў бяспечнае месца для далейшага знішчэння.
