Беларусь будзе прасоўваць у Еўропу в'етнамскі «шырпатрэб»
10- 1.06.2012, 9:51
«Дэпутат» Віталь Бусько заявіў пра гэта ў Ханоі.
В'етнам і Беларусь павінныя павялічваць супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, гандлю і інвестыцый, а таксама выкарыстоўваць добрыя ўзаемаадносіны паміж краінамі для росту тавараабароту. Пра гэта Віталь Бусько, які таксама ўзначальвае групу «парламенцкай» дружбы паміж Беларуссю і В'етнамам, заявіў падчас візіту ў Ханой, паведамляе Vietnam News (пераклад - charter97.org).
Намеснік старшыні Нацыянальнага сходу В'етнама Уонг Чу Лу адзначыў, што візіт беларускай дэлегацыі ў В'етнам адкрые больш магчымасцяў для супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і падыме іх адносіны на новы ўзровень.
У адказ Віталь Бусько падкрэсліў, што Беларусь дапаможа В'етнаму патрапіць на еўрапейскія рынкі. Таксама «дэпутат» выказаў надзею на пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і нацыянальнай абароны.
Як паведамляў сайт charter97.org, зусім нядаўна Лукашэнка прапанаваў «шлях у Еўропу» для яшчэ адной паўднёваазіяцкай дзяржавы - Бангладэш.
Асноўнымі таварамі з В'етнама, якія імпартуюцца ў Беларусь, з'яўляюцца адзенне, абутак і морапрадукты.