Чарговы чамадан падарвалі ў цэнтры Менска (Фота)
54- 1.06.2012, 12:10
Сёння ў 11-40 на вуліцы Карла Маркса зноў прагучаў выбух.
Ізноў выяўлены нячыйны чамадан, і зноў яго прымусова падарвалі прама пад вокнамі жылых дамоў, піша сайт zapraudu.info.
Вуліца перакрытая для праходу грамадзянаў. На месца прыбыла сапёрна-піратэхнічная служба, адмыслова навучаныя сабакі і робат-маніпулятар.
Нагадаем, як раней паведамляў сайт charter97.org, у пачатку мая ў двары дома № 21 па вуліцы К. Маркса таксама быў падарваны нячыйны чамадан.


