Google Maps абнавіў карты Беларусі
9- 20.06.2012, 11:14
Зараз на іх можна бачыць умовы руху на дарогах.
Новай функцыяй цяпер змогуць карыстацца жыхары Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Мексікі, Перу, Румыніі і ПАР, паведамляе androidpolice.com (пераклад - charter97.org).
Акрамя таго, Google таксама палепшыў магчымасць онлайн-маніторынгу дарожнага трафіку яшчэ ў дачыненні да 19 краін.
Каб даведацца аб умовах дарожнага руху дастаткова націснуць кнопку «заторы» ў верхняй правай частцы мапы.
Кампанія таксама паведаміла, што будзе паляпшаць магчымасці новага сэрвісу.