28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан: У Беларусі квітнее гандаль людзьмі

25
Хілары Клінтан: У Беларусі квітнее гандаль людзьмі

Дзяржсакратар ЗША прадставіла ў Вашынгтоне штогадовы даклад аб гандлі людзьмі ў свеце.

Хілары Клінтан адзначыла, што «сёння больш за 27 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце з'яўляюцца ахвярамі сучасных форм рабства, таго, што мы часам называем гандлем людзьмі». Сярод іх асабліва вылучаецца сэксуальная эксплуатацыя жанчын, паведамляе «Радыё Свабода».

У справаздачы краіны падзеленыя на чатыры катэгорыі. У першай - краіны, урады якіх цалкам адпавядаюць мінімальным стандартам барацьбы з гандлем людзьмі, у другой - краіны, урады якіх не ў поўнай меры адпавядаюць мінімальным стандартам, але прыкладаюць значныя намаганні, у трэцяй - краіны, урады якіх не ў поўнай меры адпавядаюць мінімальным стандартам , але прыкладаюць значныя намаганні, але пры гэтым адсутнічае прагрэс у параўнанні з папярэднім перыядам і колькасць ахвяр гандлю людзьмі застаецца значнай, у чацвёртай - краіны, урады якіх не ў поўнай меры адпавядаюць мінімальным стандартам і не прыкладаюць значных намаганняў.

У трэцюю катэгорыю трапілі Беларусь, Расея, Азербайджан, Казахстан, Ірак, Узбекістан, Кітай, Венесуэла, Эквадор, Чад, Нігер, Конга.

У справаздачы гаворыцца, што Беларусь з'яўляецца крыніцай і краінай транзіту для жанчын, мужчын і дзяцей, якія падвергліся сэксуальнай эксплуатацыі і прымусовай працы.

Беларускія жанчыны і дзеці падвяргаюцца сэксуальнай эксплуатацыі ў Расеі, Германіі, Польшчы, на Кіпры, у Італіі, Егіпце, Чэхіі, Літве, Іспаніі, Грэцыі, Бельгіі, Турцыі, Ізраілі, Ліване, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і ў самой Беларусі. Працягваюць паступаць паведамленні жанчын з малазабяспечаных сем'яў у Беларусі аб прымусовай прастытуцыі ў Менску. Беларускія мужчыны, жанчыны і дзеці знаходзяцца на прымусовых працах у замежных краінах, такіх як Швецыя, а таксама на прымусовых працах у будаўнічай індустрыі ў Расеі і ў Беларусі.

Беларускія беспрацоўныя жанчыны ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў і без вышэйшай адукацыі знаходзяцца ў найбольшай небяспецы стаць ахвярамі гандлю людзьмі. Беларускія дзеці ва ўзросце 16 і 17 гадоў аказваюцца ахвярамі сэкс-гандлю ў Беларусі і ў Расеі. Беларускія мужчыны, якія шукаюць працу за мяжой, усё часцей займаюцца прымусовымі працамі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках