Кіраўніцтва метрапалітэна абвяргае інфармацыю пра «дыверсіі»
2- 5.06.2012, 14:27
Начальнік метрапалітэна абвяргае інфармацыю аб пашкоджанні абсталявання невядомымі зламыснікамі.
- Ніякага пашкоджання электраабсталявання ў метро не было, - паведаміў TUT.by кіраўнік менскага метрапалітэна Расціслаў Юрэня.
5 чэрвеня «Радыё Свабода» са спасылкай на ананімную крыніцу ў менскім метрапалітэне паведаміла, што на працягу тыдня невядомыя двойчы пашкодзілі электраабсталяванне метрапалітэна. Менавіта гэтым крыніца выдання тлумачыць, што ў панядзелак раніцай са станцыі «Магілёўская» да станцыі «Аўтазаводская» цягнікі ішлі з малой хуткасцю. Акрамя таго, па інфармацыі выдання, аналагічны выпадак адбыўся за некалькі дзён да гэтага надзвычайнага здарэння на станцыі «Фрунзенская».