20 красавiка 2024, Субота, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюз патрабуе прыцягнуць суддзю да крымінальнай адказнасці

3
Прафсаюз патрабуе прыцягнуць суддзю да крымінальнай адказнасці

Прафсаюз РЭП патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненні віцебскай суддзі за няправільны разлік індэксацыі грашовай сумы.

Прафсаюз звярнуўся да старшыні Чыгуначнага суда Віцебска Раісы Лупенковай з просьбай ініцыяваць узбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні суддзі Варатынскай па факце вынясення заведама незаконнага вызначэння судовага пасяджэння аб індэксацыі ў сувязі з інфляцыяй грашовай сумы, якую павінны выплаціць былыя работніцы ААТ «Віцебскмясамалпрам» у кошт пагашэння буйной нястачы .

Нагадаем, амаль два гады былыя работніцы ААТ «Віцебскмясамалпрам» спрабуюць даказаць у судзе сваю невінаватасць і просяць вызваліць іх ад неабходнасці кампенсаваць буйную нястачу, якая была выяўлена на складзе прадпрыемства. Інтарэсы работніц прадстаўляе юрыст прафсаюза РЭП Валерый Місьнікаў. Віна кладаўшчыц не даказана, аднак суд стаў на бок наймальніка і абавязаў былых работніц выплаціць патрэбную суму, піша praca-by.info.

Як паведаміў Валерый Місьнікаў, у снежні 2011 года суддзя Варатынская па сваёй ініцыятыве зрабіла пераразлік сумы кампенсацыі па стаўцы рэфінансавання на карысць прадпрыемства за кошт работніц.

Наш прафсаюз не можа пагадзіцца з тым, што ўвесь цяжар кампенсацыі страт, звязаных з інфляцыяй ў дзяржаве, суд пераклаў на плечы былых работніц, - тлумачыць прафсаюзны юрыст. - Паколькі згодна з законам аб індэксацыі даходаў насельніцтва дзяржава ўзяла на сябе абавязак клапаціцца аб даходах насельніцтва шляхам кампенсацыі страт ад інфляцыі. І гэта прасочваецца ў дачыненні да бюджэтнікаў, пенсіянераў, студэнтаў, якім павышаюцца памеры пенсій, стыпендый. Дзяржава просіць наймальнікаў індэксаваць работнікам заработную плату ў сувязі з інфляцыяй. У нашым выпадку атрымліваецца, што суддзя Варатынская ўзяла на сябе смеласць пайсці насуперак гэтаму і вырашыла ўмацаваць матэрыяльнае становішча прадпрыемства за кошт працаўнікоў. І дзіўна, што суддзя не абгрунтавала свае дзеянні адпаведнымі дакументамі, а зрабіла разлік, зыходзячы са спажывецкіх коштаў. Калі даляр павялічыўся, павялічыліся і спажывецкія кошты, суддзя на гэтай падставе павялічыла суму пагашэння нястачы амаль у два разы.

Прафсаюз абскардзіў вызначэнне суддзі Варатынскай. Судовая калегія па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суда пагадзілася з пазіцыяй прафсаюза і адмяніла рашэнне аб індэксацыі сумы пагашэння нястачы. А цяпер прафсаюз хоча заклікаць суддзю Варатынскую да адказнасці за вынясенне заведама незаконнага вызначэння.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках