Ізгоі
42- 10.07.2012, 12:00
Кабякоў паскардзіўся, што ЕЗ і ЗША адмаўляюцца абмяркоўваць ўступленне Беларусі ў СГА.
Амбасадар Беларусі ў Расеі Андрэй Кабякоў заявіў, што адмова краін Еўразвяза і ЗША ад кантактаў з Беларуссю тармазіць перамоўны працэс па ўступленні рэспублікі ў СГА.
«Ёсць праблема з групай краін, якая не вядзе з намі двухбаковых перамоваў, прынцыпова ад гэтага адмаўляецца. Гэта краіны Еўразвяза і ЗША», - заявіў Кабякоў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у Менску.
Ён заўважыў, што Беларусь вядзе перамовы па ўступленні ў СГА досыць доўгі час, і з 10-ю краінамі дамоўленасці ўжо дасягнутыя.
«Нічога асаблівага, ніякіх сваіх пазіцый мы ў гэтых перамовах не саступалі і не саступаем. Таму нашы перамовы і не ідуць досыць хутка», - заўважыў А.Кабякоў.
«Уступленне ў СГА любой цаной - гэта не наш лозунг», - падкрэсліў дыпламат.
А.Кабякоў таксама адзначыў, што ў мінулы панядзелак Канстытуцыйны суд Расеі прызнаў законным дагавор аб уступленні Расеі ў СГА. У сувязі з гэтым ён адзначыў, што такое рашэнне Канстытуцыйнага суда не стварае праблем для Беларусі, якая разлічвала на актыўную падтрымку Расеі як члена гэтай арганізацыі па вядзенню ўласных перамоваў.