10 чэрвеня 2026, Серада, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпачынак у беларускіх санаторыях падаражэў амаль на трэць

27
Адпачынак у беларускіх санаторыях падаражэў амаль на трэць

Кошт адпачынку ў санаторыях Беларусі павялічыўся ў гэтым годзе на 20-35%.

Па дадзеных туркампаній РБ, кошты ў здраўніцах падняліся з прыкладна Br256 тыс. у суткі ў мінулым годзе да Br333-384 тыс. рублёў у суткі ў гэтым.

Прадстаўнікі беларускага турбізнесу адзначаюць, што пры гэтым узровень размяшчэння і сэрвісу застаўся ранейшым. Што ж датычыцца лячэбна-аздараўленчых працэдур, то яны па-ранейшаму высокай якасці, паведамляе interfax.by.

З-за высокіх коштаў попыт на лячэнне ў беларускіх санаторыях знізіўся, як сярод мясцовых, так і расейскіх турыстаў.

Паводле слоў расейскіх тураператараў, цікавасць да адпачынку і лячэння ў Беларусі па-ранейшаму высокая, але аб'ём продажаў істотна знізіўся. Скарацілася і глыбіня продажаў. Цяпер купіць пуцёўку можна на любую летнюю дату.

Як лічаць эксперты, калі беларускія здраўніцы ня абвесцяць спецпрапановы, сезон будзе правалены.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках