9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка спазніўся на парад і казаў пра рэвалюцыі (Фота)

391
Лукашэнка спазніўся на парад і казаў пра рэвалюцыі (Фота)

Лукашэнка з Міколам прыехалі на браніраваным Мэрсэдэсе ў 10.06.

Яны ўзышлі на трыбуну каля стэлы «Мінск – горад-герой» і занялі месцы сярод кіраўнікоў сілавых структур і ўрадоўцаў. Дыктатар упершыню за шмат гадоў прыбыў на парад не ў вайсковай форме.

У вайсковым парадзе, які таксама пачаўся са спазненнем, бяруць удзел больш за 4000 вайскоўцаў і каля 200 адзінак баявой тэхнікі.

Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе зноў казаў пра знешніх ворагаў і каляровыя рэвалюцыі.

«Мы ведаем, што цяпер, як правіла, знешнія пагрозы выяўляюцца праз унутраныя крыніцы. Але кожныя спробы пасеяць у нашай краіне хаос, ажыццявіць палітычныя перавароты, нейкія каляровыя рэвалюцыі абсалютна бесперспектыўныя», - заявіў Лукашэнка.

Рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было прынята падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года. Да гэтага Дзень незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня і быў прымеркаваны да даты падпісання Вярхоўнай радай БССР у 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Апазіцыя не прызнае афіцыйны Дзень незалежнасці, лічачы, што адлік незалежнасці дзяржавы варта весці з моманту абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікай Дэкларацыі аб суверэнітэце 25 сакавіка 1918 года.

Напісаць каментар 391

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках