9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БДУІР павысіў кошт навучання на 40-50%

30
БДУІР павысіў кошт навучання на 40-50%

ВНУ Беларусі працягваюць публікаваць новыя кошты на платнае навучанне.

Як і меркавалася, кошт года вучобы значна вырасце з 1 верасня.

Новыя кошты на сваім сайце абвясціў Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Яны ўстаноўлены ў адпаведнасці з загадам рэктара N197 ад 2012.07.26 і ўзгоднены з Міністэрствам адукацыі, піша onliner.by.

На факультэце кампутарнага праектавання і факультэце радыётэхнікі і электронікі кошт для першакурснікаў павысіцца на 39% (з 9,135 млн да 12,7 млн рублёў). Першакурснікі факультэта тэлекамунікацый замест 9,48 млн павінны будуць заплаціць 12.7 млн рублёў.

На факультэце камп'ютэрных сістэм і сетак і факультэце інфармацыйных тэхналогій і кіравання год навучання на першым курсе вырасце ў кошце на 45% (з 10,155 да 14.7 млн рублёў). Студэнты-першакурснікі інжынерна-эканамічнага факультэта павінны будуць заплаціць на 52% больш. Кошт вырасце з 9.68 млн да 14.7 млн рублёў.

Кошт навучання для астатніх курсаў у БДУІР пакуль не абвяшчаюць.

Чакаецца, што гэта будзе зроблена ў бліжэйшыя два дні.

Першакурснікі вячэрняй формы навучання за год аддадуць 8,7 рублёў (раней - 6.615 млн), завочнай - 4,5 млн (раней - 4.085.млн). Навучанне па дыстанцыйнай форме - 410 тыс. рублёў за прадмет (раней - 338,5 тыс.).

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках