20 красавiка 2024, Субота, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg паставіў Беларусь на 91-е месца ў рэйтынгу здароўя

15
Bloomberg паставіў Беларусь на 91-е месца ў рэйтынгу здароўя

Беларусь заняла 91 месца са 145 краін у рэйтынгу стану здароўя сваіх грамадзян, складзеным агенцтвам Bloomberg на падставе дадзеных СААЗ, ААН і Сусветнага банка.

Паводле рэйтынгу Беларусь размясцілася паміж Інданэзіяй і Манголіяй.

Самай здаровай краінай агенцтва назвала Сінгапур, за ім ідуць: Італія, Аўстралія, Швейцарыя, Японія, Ізраіль, Іспанія, Нідэрланды, Швецыя і Германія. Горш за ўсіх справы са здароўем у грамадзян Мазамбіка, Чада, Рэспублікі Конга, Лесота і Свазіленд. Сярод краін былога СССР, найвышэйшы ўзровень здароўя ў Эстоніі - 57 месца, Грузія размясцілася на 71 месцы, Арменія падзяляе 79 месца з Латвіяй, Літва - 81, Таджыкістан - 84, Узбекістан - 85, Азербайджан - 87, Расея-97, Украіна - 99 .

Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся паказчыкі працягласці жыцця і дзіцячай смяротнасці, прычыны смяротнасці, паказчыкі смяротнасці для трох узроставых груп і паказчыкі смяротнасці па дасягненні 65-гадовага ўзросту для мужчын і для жанчын.

Сярод фактараў рызыкі, якія зніжаюць рэйтынг, былі ўлічаны доля дарослых курыльшчыкаў, спажыванне алкаголю, атлусценне, нізкая фізічная актыўнасць, а таксама паказчыкі халестэролю, крывянага ціску і глюкозы ў крыві, колькасць ВІЧ-станоўчых грамадзян, экалагічная сітуацыя, а таксама дзіцячыя захворванні.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках