25 красавiка 2024, Чацвер, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтуховіч: «Працаваць на тых, хто мяне пасадзіў у турму, не буду»

8
Аўтуховіч: «Працаваць на тых, хто мяне пасадзіў у турму, не буду»

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч у адным з апошніх лістоў паведамляе аб тым, што адмаўляецца ад работ у турме, а таксама просіць дасылаць фотаздымкі з месцаў адпачынку.

Менчанка Анастасія вядзе перапіску з Мікалаем Аўтуховічам. Палітвязень у апошнім лісце паведамляе, што хацеў бы прайсці абследаванне, каб даведацца, ці ўсё ў парадку са здароўем, але ўрачы не бачаць для гэтага прычын, піша «Салiдарнасць».

- На маё пытанне наконт працы, Мікалай Аўтуховіч адказвае: «я не працую. Ні ў турме, ні ў калоніі. Ні для каго не сакрэт, што я адказваю на прапанову працаваць: я заўсёды кажу, што працаваць на гэтую ўладу я не абавязаны і не буду. Не магу зразумець людзей, якія працуюць за пяць тысяч у месяц, а ёсць і такія, якія наогул працуюць за столькі, колькі дадуць. Але справа не ў грошах. Прынцыпова працаваць на тых, хто мяне пасадзіў у турму, не хачу і не буду. І вельмі здзіўляюся тым, хто працаваў і працуе, тым больш, на цяжкіх працах. Хацелася б даведацца, навошта яны гэта робяць», - прыводзіць урывак з ліста Анастасія.

Аўтуховіч праводзіць дні за чытаннем незалежнай прэсы, вывучэннем англійскай мовы, нешта піша.

Нядаўна Анастасія адпачывала ў Празе, пра што паведаміла свайму суразмоўцу. Аўтуховіч папрасіў даслаць яму некалькі картак, паколькі нядаўна атрымаў тры альбомы, два з якіх пустыя і чакаюць фатаграфій.

- Як і ва ўсіх зараз, у мяне фатаграфіі захоўваюцца ў электронным выглядзе. Шмат я не надрукую, але, думаю, яму было б цікава, калі б людзі дасылалі свае фота з адпачынку, - мяркуе Анастасія.

Нагадаем, у траўні 2010 года ваўкавыскі прадпрымальнік быў прыгавораны да пяці гадоў і двух месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму за перавозку і захоўванне пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі. Мікалай Аўтуховіч неаднаразова аб'яўляў галадоўкі ў знак пратэсту супраць яго ўтрымання ў турме. Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча палітвязнем.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках