10 чэрвеня 2026, Серада, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісту Міхаілу Янчуку дазволілі выезд з Беларусі

Журналісту Міхаілу Янчуку дазволілі выезд з Беларусі

У спісе невыязных застаюцца яшчэ двое журналістаў.

Дзярждэпартамент па грамадзянстве і міграцыі выключыў журналіста тэлеканала «Белсат» Міхаіла Янчука з базы невыязных. Па-ранейшаму застаюцца ў спісе грамадзян, якім забаронены выезд за межы Беларусі, яшчэ два журналісты: шэф-рэдактар газеты «Наша Ніва» Андрэй Дынько і прэс-сакратар Андрэя Саннікава на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Атрошчанкаў, нагадвае «Радыё Свабода».

«Сёння я патэлефанаваў у Міністэрства ўнутраных спраў, і мяне запрасілі на 14:30, каб атрымаць копію даведкі аб тым, што я выключаны са спісу невыязных. Са мной размаўляў Грыб Міхаіл Аляксеевіч, здаецца - намеснік кіраўніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі. Ён паведаміў, што па маёй справе рашэнне прынята, і я магу атрымаць копію даведкі. Тэксту гэтай даведкі я яшчэ не бачыў, але ў якасці прычыны - тэхнічны збой, вядома ж. Я думаю, што гэта крок наперад у параўнанні з тым станам, які быў. Але вядомыя прэцэдэнты таго, што людзі з гэтага спісу «тэхнічных збояў» зноў уключаюцца ў спісы невыязных - ужо па лініі КДБ. Гэта азначае, што ў нас краіна суцэльных «тэхнічных збояў», - сказаў Міхаіл Янчук.

Аляксандра Атрошчанкава ўключылі ў спіс з-за невялікага штрафу, які ўжо выплачаны.

«Месяца два таму я звяртаўся ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі, і мне паведамілі, што я невыязны. Прычынай гэтага з'яўляецца той штраф, які мне далі пасля зняцця з цягніка ў Оршы разам з Сяргеем Калякіным і Анатолем Лябедзькай. Вядома ж, гэта было абсалютна незаконна, так як прысуд, напрыклад, быў позна ўвечары, а ўжо раніцай я стаў невыязным. Гэта пры тым, што ў мяне было 10 сутак на абскарджанне прысуду. Я абскардзіў яго ў вышэйшай інстанцыі, а штраф быў невялікі і выплачаны вельмі хутка. І тым не менш, я стаў невыязным. Ніякіх іншых тлумачэнняў на гэты конт я не атрымліваў. На днях я зноў пайду туды даведацца, што мне скажуць», - сказаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках