9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зніклую ў Менску мадэль знайшлі мёртвай

82
Зніклую ў Менску мадэль знайшлі мёртвай

(абноўлена) 23-гадовую Ксенію Маркевіч знайшлі мёртвай каля пасёлка Ратамка Менскага раёна.

Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на знаёмых дзяўчыны. Прычына смерці пакуль не вядомая, праводзіцца расследаванне.

За два месяцы да свайго знікнення дзяўчына страціла любімую працу і востра перажывала гэтую падзею. Настолькі востра, што пасварылася з сябрамі і расчаравалася ў жыцці, няпростая абстаноўка склалася і ў доме. Мама дзяўчыны не выключала, што з-за стрэсу Ксенія магла страціць памяць.

На сваёй старонцы «Укантакце» мама дзяўчыны напісала, што гэта было «спланаванае забойства». Вольга Пятроўна пацвердзіла «Народной воле» па тэлефоне сваю версію, у якой яна ўпэўнена. Пакуль ідзе следства, яна не можа паведаміць падрабязнасці, але паабяцала, калі гібель дзяўчыны не будзе кваліфікавана як забойства, распавесці аб тым, што ведае або мяркуе.

Ва Упраўленні Следчага камітэта РБ па Менскай вобласці паведамілі, што пакуль не скончаны экспертызы, рана казаць штосьці пэўнае.

Нагадаем, Ксенія Маркевіч знікла яшчэ 17 чэрвеня. Валанцёрамі былі арганізаваны пошукі мадэлі, па Менску і ў Інтэрнэце распаўсюджвалася інфармацыя аб зніклай дзяўчыне.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках